sfakusujsia

(no subject)

Галоўны вынік мітынгу для мяне асабіста – я ўрэшце паглядзеў на Леніна ззаду! Калі хто ня ў курсе, проста так гэта зрабіць немагчыма, толькі зробіш крок на прыступкі да Дома Ўраду – мент з будкі ляціць адганяць.

Я быў падазраваў, можа, у яго там хвосьцік, маленькі такі, з кутасікам. Дык вось, афіцыйна заяўляю – хваста няма!
sfakusujsia

Православие и мир — Я родилась в результате аборта

Я родилась в результате аборта

Джанна Дженсен родилась в 1977 году в результате солевого аборта. Страдает ДЦП, Известный оратор, она посвятила всю свою жизнь проповеди жизни и борьбе за права нерожденных детей.
sfakusujsia

(no subject)

Праспаць у “ноч” з суботы на нядзелю гадзін 20 і ўбачыць 2 цудоўныя сны, якія яшчэ і запомніліся, значыць вельмі плённа правесьці выходныя, я вам скажу.
sfakusujsia

Bianca Ryan

У трэш скінулі ролік. Адзінаццацігадовая Б’янка Раян сьпявае And I Am Telling You I’m Not Going Away на конкурсе Алё, мы ищем таланты America’s Got Talent. У мяне мурашкі па скуры :) Калі яна так соўл сьпявае ў 11 гадоў…



P.S. Ролік тут назвалі "Анти кролик - BIANKA.wmv" True… :)

P.P.S. Гляджу на даты вынікаў пошуку, гэта баян, па ходу :) Конкурс праходзіў у 2006-м, а на сёньняшні дзень у яе ўжо 2 студыйныя альбомы. Але я ня бачыў, можа, ня я адзін такі :)
sfakusujsia

развод і правакацыя

Афігець, па-тэлебачаньні яны вось гэта:

Joe Lynn Turner ( box.gif ),
Bobby Rondinelli,
Tony Carey,
Greg Smith,
Jurgen Blackmore ( kin.gif )

– рэклямуюць як “золотой состав Rainbow в проекте Over the Rainbow”. Ну, ведаеце… Самы залаты зь іх Тэрнэр, але я не люблю дыска. І Foreigner не люблю.

Вы як сабе хочаце, а я ўсё ж прытрымліваюся традыцыйных каштоўнасьцяў: Рычы(!) Блэкмар, Роні Джэйм Дыё, Козі Паўэл – усё такое…
sfakusujsia

The Cosmos Rocks



Шчыра кажучы, я не зразумеў, нашто Мэю і Тэйлару спатрэбіўся Пол Роджэрс. Ненармальна неяк, калі ў гітарыста голас лепшы, чым у асноўнага вакаліста (на мой погляд, вядома). І блін, пры жывым-то Мэрк’юры яны вакальныя партыі шчадрэй дзялілі! Лепш бы басіста сталага знайшлі, раз ужо Дыкан ні ў якую.

Ясна, што і ў стыль ён шмат асабістага прынёс. Толькі ўражаньня, што гэта было так ужо і неабходна, няма. Хаця вось Warboys гучыць вельмі нават у тэму :)

P.S. А быў жа шанец, і Фрэдзі мог замяніць Джордж Майкл. Яшчэ тады, у пачатку 90-х. Вось гэта было б нешта!
  • Current Music
    Queen + Paul Rodgers – We Believe
sfakusujsia

(no subject)

Выкладчык на кантрольнай напісаў рэзалюцыю:

Допущено к экзамену.

Ура! Я допущено!
sfakusujsia

патрыацічаскае

На аўкцыёнах tut.by, яны ж аўкцыёны oz.by, катэгорыя [Каталог » Книги. Фильмы. Музыка » Музыка » Рок и Альтернатива] падзяляецца на 2 падкатэгорыі: [Российские исполнители] і [Зарубежные исполнители].

Вось, напрыклад, N.R.M. прадаюць у Зарубежных, а Книга 222 альбома белорусского рока ў Российских.

Сапорт іхны на адказы ўсялякім нацыянальна заклапочаным не разьменьваецца.

Дык я пра што. Ёсьць жа сярод фрэндаў здаровыя людзі, без патрыацічаскіх змарочак. У мяне валяецца непатрэбная зборка “Не заганяйся”. Куды, па-вашаму, лепш яе сунуць? У Российское ці ўсё ж Зарубежное?
  • Current Mood
    apathetic можа, так і трэба…